Фотафакт: У Беларусі расцвілі васількі
- 2.11.2026, 12:22
Незвычайная з'ява для нашай краіны.
У многіх рэгіёнах Беларусі напрыканцы кастрычніка другі раз за год расцвілі васількі. Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Threads цягам апошніх дзён выкладваюць у сваіх акаўнтах фота і відэа незвычайных для сярэдзіны восені краявідаў.
Беларусы ў каментарыях адзначылі, што з-за цёплага надвор'я таксама зацвілі некаторыя дрэвы, а ў лясах з'явіліся баравікі і падбярозавікі.




