«Аж вачам сваім не паверыла»
2- 2.11.2026, 11:41
- 2,154
Беларуска паказала квіток за 12,5 рубля на аўтобус у Вільнюс з Мінска.
Беларуска апублікавала ў Threads фота квітка на аўтобус з Мінска ў Вільнюс за 12,5 рубля. Гэта «квіток» з 2019 года. Карыстальнікі Threads здзівіліся такой цане, заўважыў «Смартпрэс».
Перавозчыкам гэтага рэйса быў дзяржаўны «Мінсктранс». 12,5 рубля — кошт з 50%-най зніжкай, поўны кошт — 25 BYN. «Кожная ці то чацвёртая, ці то пятая паездка была з 50%-най зніжкай. Аж вачам сваім не паверыла», — напісала аўтарка допісу.

«25 рублёў за [рэйс] «Мінск — Вільнюс» цяпер гучыць як падарожжа ў іншую эпоху», — заявіў адзін з каментатараў. Іншая паказала пасадачны талон на паездку з Мінска ў аэрапорт Вільнюса за 40 рублёў. Гэта квіток на рэйс у лістападзе 2021 года.

А квіток з Вільнюса ў Мінск на аўтобус гэтага прыватнага перавозчыка ў лістападзе 2019 года каштаваў, судзячы з каментароў, 29 рублёў. «Сёння купіла [квіток] за 260 рублёў...», — падзялілася каментатарка допісу актуальным коштам паездкі ў Літву.
Колькі ў лістападзе 2026-га каштуе квіток на аўтобус у Вільнюс
На сайце «Мінсктранса» цэны на аўтобусныя квіткі з Мінска ў Вільнюс у лістападзе 2026 года вагаюцца ад 150 да 200 рублёў.

Калі параўнаць гэты кошт з коштам паездкі ў сталіцу Літвы ў 2019 годзе (12,5 рубля), то ў 2026-м квіткі даражэйшыя ў 12–16 разоў.