СМІ: Былы прэс-сакратар Азарава падчас выбуху ў Маскве страціў руку
6- 13.11.2026, 13:24
- 3,118
Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.
Сяргей Заваротны, былы прэс-сакратар экс-прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, падчас выбуху аўтамабіля ў Маскве страціў левую руку. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, пішуць расійскія СМІ, перадае Диалог.UA.
Журналісты сцвярджаюць, што падчас выбуху аўтамабіля ў Маскве, які адбыўся раніцай 13 лістапада, цяжкія раненні атрымаў Сяргей Заваротны. Ён раней быў прэс-сакратаром былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.
Сам Азараў заявіў, што з ім усё ў парадку, а інфармацыю пра замах на Заваротнага ён правярае. Аўтамабіль, за рулём якога, як мяркуецца, быў Заваротны, выбухнуў раніцай 13 лістапада на Кіраваградскай вуліцы. Папярэдне, выбуховая прылада здэтанавала пад коламі машыны.
Пацярпелага шпіталізавалі з кантузіяй галаўнога мозгу, траўматычнай ампутацыяй левай рукі на ўзроўні пляча, пераломамі рэбраў і адкрытым пераломам правай галёнкі.
Следчы камітэт РФ па гэтым факце ўжо распачаў крымінальную справу. Сяргей Заваротны доўгі час быў прэс-сакратаром Мікалая Азарава, які збег у Расію ў 2014 годзе.
Ён вядомы антыўкраінскімі заявамі і поўнай падтрымкай расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Рэвалюцыю Годнасці ва Украіне ён называў «дзяржаўным пераваротам».