Уіткаф і Кушнер пакінулі Крэмль
4- 12.11.2026, 17:57
- 2,202
Перамовы з Пуціным доўжыліся дзве гадзіны.
Картэж спецпасланнікаў ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера пакінуў тэрыторыю Крамля пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая доўжылася каля двух гадзін. Пра гэта паведамляе РИА «Новости». Афіцыйных заяў па выніках перамоваў бакі пакуль не рабілі.
Падчас сустрэчы Уіткаф падзякаваў расійскай дэлегацыі за працу над пошукам шляхоў завяршэння вайны. Ён таксама заявіў, што пасля перамоваў паспрабуе пераканаць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага выбраць адзін з прапанаваных варыянтаў.
Амерыканскія спецпрадстаўнікі прыбылі ў Крэмль 12 лістапада, пасля трохбаковай сустрэчы ЗША, Украіны і Расіі ў Абу-Дабі. Як чакаецца, затым яны накіруюцца ў Дублін на сустрэчу з Зяленскім, які знаходзіцца там на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Кушнер выказаў надзею, што Пуцін пагодзіцца пашырыць фармат мірных перамоваў і далучыць да іх Еўропу.