Лукашэнка перагаварыўся па тэлефоне з Пуціным
- 7.10.2026, 14:41
- 1,038
Беларускі дыктатар павіншаваў расійскага калегу з днём нараджэння.
7 кастрычніка Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Пуціным, паведаміла прэс-служба дыктатара.
Два дыктатары абмеркавалі «асабліва актуальныя тэмы парадку дня». Яны дамовіліся працягнуць размову па асобных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі падчас сустрэчы на палях саміту СНД у Туркменістане. Беларускі дыктатар павіншаваў расійскага калегу з днём нараджэння.
Бяседа адбылася напярэдадні працоўнага візіту двух кіраўнікоў у Туркменістан, дзе яны возьмуць удзел у паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 8–9 кастрычніка.
Зазначым, што напярэдадні праз латвійска-беларускую мяжу пранікла група невядомых у масках і са зброяй. Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што за інцыдэнтам на латвійска-беларускай мяжы, дзе ўзброеныя людзі ў масках суправаджалі групу з 20 чалавек, якая спрабавала незаконна пранікнуць у Еўразвяз, стаіць Масква.