5 кастрычнiка 2026, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі і Драпаты вызначылі новыя задачы па дальнабойных аперацыях Украіны

3
Зяленскі і Драпаты вызначылі новыя задачы па дальнабойных аперацыях Украіны
Фота: zelenskyy.official

Кіеў працягвае «дальнабойныя санкцыі» супраць Расіі.

Украіна працягвае «дальнабойныя санкцыі» супраць Расіі. Падрыхтаваныя новыя аперацыі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Telegram.

Зяленскі абмеркаваў з міністрам абароны Яўгенам Хмарай і галоўнакамандуючым ЗСУ Міхаілам Драпытым рэалізацыю дальнабойных аперацый Украіны супраць РФ.

«Новыя задачы па дальнабойнасці таксама вызначаныя. Слава Украіне!» — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Таксама Зяленскі правёў нараду з камандай Міністэрства абароны Украіны і дыпламатычнай камандай Офіса па графіку паставак узбраення ад партнёраў.

«Дамоўленасці абсалютна дакладныя, і штодня на палітычным узроўні з лідарамі дадаем новыя дамоўленасці», — кажа ён.

Гэта датычыцца:

боепрыпасаў для F-16,

дадатковых фінансаў на вытворчасць дронаў розных тыпаў і ракет,

агульных з еўрапейцамі вытворчых праектаў.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што разлічвае на захаванне тэрмінаў выканання па кожнай дамоўленасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲