«Прыйшла на рынак — і абамлела»
4- 5.10.2026, 15:09
- 3,048
Беларуска абурылася коштам курынага прадукту на рынку.
На рынках добры выбар прадуктаў. Аднак іх кошт можа здзівіць. Так, беларуска засталася ў шоку ад кошту курыных лапак на мінскай Камароўцы. Яна выклала пост у TikTok, які вызваў бурнае абмеркаванне.
Дык вось, жанчына распавяла, што паўжыцця закуплялася на Камароўцы, «але сёння прыйшла — і абамлела».
Паводле яе слоў, курыныя лапкі там каштуюць 8,5 за кг.
«За косткі і кіпцюры. У Слоніме яны ляжаць па 1,76», – кажа яна.
@healthylife671 важна ваша меркаванне! #галінанапенсіі #мінскцяпер #камароўскірынак ♬ арыгінальны гук — Galina na pensii
Шмат карыстальнікаў яе падтрымалі. Адны распавядалі, што куплялі такі прадукт значна танней. У сярэднім называлі цану да 2 за кг, але былі і тыя, хто сцвярджаў, што можна набыць у краме ледзь не за 1.
Вось толькі некаторыя каментарыі:
«Была нядаўна. Гэта жах!!! Цэны разлічаны на турыстаў. З’ехалі, нічога не купілі. Шок!!!»
«Ніхто вас не прымушае купляць: калі нешта не падабаецца, ідзіце і купіце ў іншым месцы танней»
«На Камароўцы даўно ўжо зажраліся... Цэннікі са столі бяруць»
«З глузду з’ехалі»
«Найагіднейшы рынак. Падман паўсюль, даўно пара навесці там парадак».