У Беларусі завяршыліся зборы «нястаранных аграрыяў»
8- 5.10.2026, 15:42
- 1,222
Яны цягнуліся два месяцы.
Завяршыліся вайсковыя зборы з ваеннаабавязанымі з ліку «нястаранных аграрыяў». Саслаць іх у войска на два месяцы загадаў Лукашэнка, каб нібыта пакараць тых, хто дрэнна працуе падчас жніва.
Зборы цягнуліся два месяцы. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, 170 чалавек праходзілі зборы на базе 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.