5 кастрычнiка 2026, панядзелак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ стваральніка «Масяні» завочна прысудзілі да калоніі

2
У РФ стваральніка «Масяні» завочна прысудзілі да калоніі
Алег Куваеў

Алегу Куваеву прысудзілі чатыры гады.

У Расіі Неўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга завочна прысудзіў стваральніка мультсерыяла «Масяня» Алега Куваева да 4 гадоў і 1 месяца калоніі агульнага рэжыму за адзін з эпізодаў мультфільма. Пра гэта ў панядзелак, 5 кастрычніка, паведаміла Аб'яднаная прэс-служба судоў Санкт-Пецярбурга.

Паводле прэс-рэлізу, падставай для пераследу стала размешчанае на YouTube відэа «Масяня. Эпізод 169. Ідаліяда». «У згаданым відэазапісе змяшчаюцца публічныя заклікі да вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі здавацца ў палон, да дэзерцірства, невыканання загадаў ваеннага начальства, а таксама рэклама праекта «Хачу жыць» — «Адзінага цэнтра зваротаў вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі па здачы ў палон», створанага пры падтрымцы Міністэрства абароны Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Мультыплікатару таксама інкрымінавалі, што ён праігнараваў патрабаванні расійскіх уладаў да так званых «замежных агентаў» і не падаваў у Мін'юст справаздачы пра сваю дзейнасць. Акрамя завочнага прысуду, Куваеву на чатыры гады забаранілі публікаваць матэрыялы ў інтэрнэце. Як будзе кантралявацца выкананне гэтай забароны, у судзе не ўдакладнілі.

У снежні 2023 года Міністэрства юстыцыі Расіі абвясціла Алега Куваева «замежным агентам» з-за крытыкі вайны РФ супраць Украіны. Неўзабаве пасля ўварвання расійскіх войскаў у суседнюю краіну мультыплікатар выпусціў некалькі антываенных эпізодаў «Масяні».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲