У Сеціве паказалі, што засталося ад двух расійскіх знішчальнікаў на аэрадроме «Ханская»
- 5.10.2026, 8:45
- 4,910
Знішчальнікі трапілі пад удар СБУ.
У Сеціве з’явіліся спадарожнікавыя здымкі, як сцвярджаецца, наступстваў удараў Службы бяспекі Украіны (СБУ) па ваенным аэрадроме «Ханская» у Рэспубліцы Адыгея (РФ) у ноч на 4 кастрычніка.
Судзячы па здымках, апублікаваных украінскімі Telegram-каналамі Exilenova+ і AviVector, два расійскія знішчальнікі — Су-35 і Су-34 — поўнасцю згарэлі.


4 кастрычніка Exilenova+ паведаміў, што беспілотнікі атакавалі Рэспубліку Адыгея (РФ) і што мішэнню мог быць аэрадром «Ханская». Мясцовыя жыхары паведамлялі, што атака працягвалася ўсю ноч.
Пазней СБУ пацвердзіла атаку, у выніку якой былі ўражаныя Су-35, Су-34 і склад боепрыпасаў.
«Абодва самалёты — носьбіты кіраваных авіяцыйных бомбаў (УАБ), якія вораг масава прымяняе на лініі фронту і па ўкраінскіх гарадах», — падкрэслілі ў СБУ.