СБУ паразіла два расійскія знішчальнікі на аэрадроме ў Адыгеі
1- 4.10.2026, 21:13
- 4,506
Адлегласць да мэты ад украінскай мяжы склала каля 500 км.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што ў ноч на 4 кастрычніка паразіла два расійскія знішчальнікі на ваенным аэрадроме Ханская у Рэспубліцы Адыгея (РФ) — Су-35 і Су-34.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні СБУ ў нядзелю, 4 кастрычніка.
Там адзначылі, што адлегласць да мэты ад украінскай мяжы складае каля 500 км.
У прыватнасці, беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» СБУ паразілі:
Су-35 — шматмэтавы знішчальнік, які лічыцца адным з самых сучасных баявых самалётаў дзяржавы-агрэсара РФ (яго экспартны кошт — каля $100 млн);
Су-34 — знішчальнік-бамбардзіроўшчык, які з’яўляецца ключавым самалётам расійскай тактычнай авіяцыі (экспартны кошт — каля $50 млн).
Таксама быў паражаны склад баепрыпасаў на тэрыторыі аэрадрома Ханская.
Абодва паражаныя самалёты з’яўляюцца носьбітамі кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБаў), якія расійскія агрэсары масава прымяняюць на лініі фронту і па ўкраінскіх гарадах.