3 кастрычнiка 2026, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Заявы Пуціна нагадваюць галюцынацыі

5
ISW: Заявы Пуціна нагадваюць галюцынацыі

Крэмль канчаткова адарваўся ад рэчаіснасці.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што ў верасні войскі РФ захапілі больш за тысячу квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі, але рэальныя даныя сведчаць пра іншае.

Аб гэтым паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Пуцін сцвярджаў, што ў верасні расійская армія захапіла 1301 кв. км тэрыторыі Украіны. Гэта, па яго словах, у 2,5 раза больш, чым тэрытарыяльныя дасягненні, пра якія Расія паведамляла ў папярэднія месяцы.

Аднак аналіз сітуацыі на фронце, праведзены ISW, паказвае зусім іншую дынаміку.

«Заявы Пуціна пра поспехі расійскіх войскаў на фронце ў верасні 2026 года на столькі далёкія ад рэчаіснасці, што нагадваюць галюцынацыі», — гаворыцца ў справаздачы.

Паводле даных інстытута, у верасні расійскія войскі панеслі чыстыя тэрытарыяльныя страты ў памеры 80,81 кв. км.

То бок гаворка ідзе не пра захоп больш як 1300 кв. км, як заявіў Пуцін, а пра супрацьлеглую тэндэнцыю — па выніках месяца расійская армія страціла больш тэрыторыі, чым атрымала.

Аналітыкі таксама асобна ўлічылі выпадкі, калі расійскія вайскоўцы прасоўваліся на пэўных участках, але не змаглі ўсталяваць над імі кантроль. Нават пры такім падыходзе вынік застаецца супрацьлеглым заявам Крамля.

З улікам такіх пранікненняў чыстыя тэрытарыяльныя страты расійскіх войскаў у верасні склалі 175,18 кв. км, адзначае ISW.

Якая мэта Крамля

У інстытуце лічаць, што заявы Пуціна ствараюць скажоную карціну баявых дзеянняў. Па ацэнцы аналітыкаў, яны фармуюць уяўленне пра нібыта маштабнае расійскае наступленне, якое ахоплівае ўвесь фронт.

У ISW назвалі такія сцвярджэнні часткай кагнітыўнай вайны Крамля, накіраванай на тое, каб прадставіць расійскае наступленне значна больш маштабным, чым яно насамрэч.

У той жа час аналітыкі падкрэслілі, што не могуць ацаніць, ці ведае Пуцін пра неадпаведнасць агучаных ім лічбаў рэальнай сітуацыі. У ISW мяркуюць, што дыктатар можа проста атрымліваць скажаваныя даныя пра ход баявых дзеянняў.

На думку аналітыкаў, гэта можа быць звязана з культурай утойвання няўдач і падачы кіраўніцтву зручнай інфармацыі, якая, паводле іх ацэнкі, глыбока ўкаранёная ў расійскую вайсковую камандную структуру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲