3 кастрычнiка 2026, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліманскі «катёл»: у акружэнне могуць трапіць вайскоўцы дзвюх дывізій РФ

3
Ліманскі «катёл»: у акружэнне могуць трапіць вайскоўцы дзвюх дывізій РФ
Фота: Getty Images

Прычым ужо ў бліжэйшы час.

На Ліманскім напрамку ў акружэнне могуць трапіць падраздзяленні 144-й матастралковай дывізіі і 2-й матастралковай дывізіі 1-й танкавай арміі РФ.

Аб гэтым у сваім акаўнце ў Facebook паведаміў украінскі вайсковы аглядальнік Канстанцін Машавец.

Паводле даных Машаўца, на Ліманскім напрамку адлегласць паміж перадавымі пазіцыямі Сіл абароны Украіны, якія прасоўваюцца на паўночным і паўднёвым флангах плацдарма расійскіх акупантаў каля ракі Чорны Жарабец, цяпер складае менш за 6,5 км.

Калі камандаванне расійскай акупацыйнай 20-й агульнавайсковай арміі не загадае часткам 144-й мсд і 2-й мсд адступіць за раку, іх чакаюць «няпростыя дні». Прычым ужо ў бліжэйшы час.

Сілы абароны Украіны некалькі месяцаў таму пачалі наступальную аперацыю ў раёне Лімана пад назвай «Вівальдзі». Грамадскасці пра гэта нічога не казалі. Толькі ў жніўні стала вядома, што трэці армейскі корпус ЗСУ наступае на Ліманскім напрамку.

Паводле даных камандзіра Трэцяга армейскага корпуса, брыгаднага генерала Андрэя Білецкага, да сярэдзіны жніўня падчас аперацыі «Вівальдзі» ўкраінскія байцы ў рэжыме інфармацыйнай цішыні ачысцілі ад расійскіх акупантаў 75 кв. км, а яшчэ 10 кв. км дэакупавалі.

Напрыканцы верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас наступу каля Лімана ЗСУ вярнулі пад кантроль 176 кв. км тэрыторыі. Галоўны папярэдні вынік аперацыі — сарваныя планы расійскіх акупантаў прарвацца ў тыл Слаўянска-Краматорскай агламерацыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲