Пасля масіраванага ўдару ў Расіі палае найбуйнейшы дронапорт «Цімбулава»
9- 3.10.2026, 8:38
- 12,212
Адтуль запускалі БПЛА па ўсёй Украіне.
Маніторынгавыя групы паведамляюць, што дроны Сіл абароны Украіны нанеслі масіраваны ўдар па расійскім пункце запуску БПЛА ў Арлоўскай вобласці. У месцах трапленняў зафіксавана серыя пажараў.
Паводле папярэдніх звестак, пад атакой апынуўся адзін з найбуйнейшых дронапортаў расійскіх акупантаў паблізу пасёлка «Цімбулава» ў Арлоўскай вобласці. Пра гэта паведамляе маніторынгавы паблік Falcon Insight.

«База запуску БПЛА «Цімбулава» падверглася масіраванай атацы. Спадарожнікавы маніторынг NASA FIRMS фіксуе некалькі ачагоў пажараў з 01:33 у раёне захоўвання, падрыхтоўкі і запуску», — гаворыцца ў паведамленні.

Па пазначаных каардынатах (53°22'01.06"N 35°49'12.57"E) сэрвіс NASA FIRMS фіксуе шэраг буйных пажараў на тэрыторыі, размешчанай паблізу дронапорта. Па стане на 06:45 зафіксавана каля 10 (!) ачагоў узгарання ў раёне размяшчэння «Цімбулавы».

Нагадаем, што менавіта дронапорт Узброеных Сіл РФ паблізу пасёлка «Цімбулава» з'яўляецца адным з найбуйнейшых пунктаў запуску ўдарных і рэактыўных БПЛА. На дадзены момант больш падрабязная інфармацыя пра маштабы і наступствы не паведамляецца.
Нагадаем, учора украінскія дроны атакавалі расійскія гарады Валгаград і Самару.