Стала вядома, калі ў Беларусі выпадзе першы снег
- 29.10.2026, 20:42
- 12,622
Параўналі прагнозы розных мадэляў.
У Беларусі на пачатку лістапада прагназуецца істотнае пахаладанне, пры якім у краіне можа выпасці першы снег. Smartpress.by параўнаў прагнозы вядомых пагодных рэсурсаў — калі чакаць «белых мух»?
Gismeteo.by прагназуе першы снег у наступную святочную суботу, 7 лістапада. Гэта будзе нямоцны снег з дажджом, які, вядома, не ўтворыць снежнага покрыва. Да ападкаў рыхтуемся пры тэмпературы +4°С удзень і +2°С уначы. Дзень пахмурны.
Наступныя «снежныя» даты ў гэтага сэрвісу — 10, 12, 13, 14 лістапада. Прагназуюць таксама снег з дажджом.
«Яндекс.Погода» у сваю чаргу прагназуе першы снег з дажджом на 10 лістапада. Змешаныя ападкі пойдуць пры тэмпературах +3..+4°С. І да канца месяца снег, паводле дадзеных гэтай крыніцы, выпаде толькі 16, 25 і 29 лістапада. Прычым у дзве апошнія даты — проста снег, без дажджу. Пайдзе да зімы.
А ў WorldWeather увогуле толькі дзве даты са снегам у лістападзе — 10-га і 11-га. Рэсурс прагназуе ў гэтыя дні снег з дажджом пры дзённых тэмпературах +1..+4°С.
Вядома, прагноз на цэлы месяц — гэта доўгатэрміновая карціна. І яна будзе змяняцца па меры набліжэння да той ці іншай даты.
Тым часам Telegram-канал «Alex Bull Погода Беларусь» паведаміў, што да 5–7 лістапада «рэзка ўзрасце верагоднасць» першага дажджу з мокрым снегам.