26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы вывелі ўнікальную сліву

1
Беларускія навукоўцы вывелі ўнікальную сліву
Фота: sb.by

Асноўная асаблівасць навінкі — рэкордна ранняе паспяванне.

Беларускія селекцыянеры вывелі новы гатунак слівы хатняй пад назвай «Бужа», які можа здзівіць нават замежных калег. Асноўная асаблівасць навінкі — рэкордна ранняе паспяванне, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Плады паспяваюць прыкладна да 25 ліпеня. Гэта на 8–15 дзён раней, чым у іншых ранніх гатункаў слівы хатняй з беларускага дзяржаўнага рэестра. Такіх ранніх гатункаў няма ні ў еўрапейскай, ні ў амерыканскай, ні ў расійскай селекцыі, таму «Бужу» называюць унікальнай у сусветным маштабе.

Гатунак атрымалі, скрыжаваўшы расійскую «Кубанскую раннюю» і беларускі «Волат». Паводле слоў селекцыянера Марыны Васільевай, ад «маці» «Бужа» атрымала больш ранні тэрмін паспявання, а ад «бацькі» — форму плоду і ўраджайнасць.

Ураджайнасць у навінкі сапраўды высокая: 22,3 тоны з гектара. Гэта на 3,1 тоны больш, чым у гатунку «Далікатная», з якім «Бужу» параўноўвалі падчас выпрабаванняў.

Акрамя таго, гатунак добра пераносіць маразы і рэзкія перапады тэмпературы. Даследаванні паказалі, што дрэвы вытрымліваюць пахаладанне да −30°C нават пасля адлігі да +6°C. Яшчэ адзін плюс — высокая ўстойлівасць да плодавай гнілі і клястероспарыёзу.

Што да смаку, у плодах «Бужы» ў параўнанні з «Далікатнай» больш вітаміну C, пектынаў і растваральных сухіх рэчываў, а кіслотнасць ніжэйшая. Дзякуючы гэтаму навінка атрымала больш высокія дэгустацыйныя ацэнкі.

Мякаць у сліў шчыльная, таму плады лепш пераносяць транспартаванне, а костачка лёгка аддзяляецца, што робіць іх зручнымі ў спажыванні.

Яшчэ адна перавага — буйныя плады. Сярэдняя маса адной слівы складае не менш як 60 грамаў, але нярэдка — значна больш. Для параўнання: у вядомай «Венгеркі беларускай» гэты паказчык каля 40 грамаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲