26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад у дыме: ЗСУ ўдарылі па ключавым мосце ў Варонежы

2
Горад у дыме: ЗСУ ўдарылі па ключавым мосце ў Варонежы
Ілюстрацыйнае фота: vestivrn.ru

У атацы ўдзельнічалі амаль 200 дронаў.

Украінскі дрон трапіў у Паўночны мост у Варонежы, паведамляе OSINT-канал «Supernova+». Гэта двухузроўневы жалезабетонны мост праз Варонежскае вадасховішча, які злучае Цэнтральны і Чыгуначны раёны горада. Яго даўжыня каля 1800 метраў, і ён з’яўляецца адным з трох асноўных транспартных шляхоў паміж правай і левай часткамі Варонежа.

Пра пагрозу з боку дронаў у горадзе абвясцілі каля трох гадзін ночы, а праз дзве гадзіны паведамілі пра ракетную небяспеку. Жыхары скардзіліся ў мясцовых чатах, што сірэну не ўключалі і паветранай трывогі не абвяшчалі.

Губернатар Аляксандр Гусеў выйшаў на сувязь толькі каля дзевяці раніцы. Паводле яго слоў, дроны атакавалі некалькі прамысловых прадпрыемстваў, а таксама былі пашкоджаныя цягнік, жылыя дамы, аўтамабілі і гаражы. Ён таксама паведаміў пра пашкоджанне бізнес-цэнтра: OSINT-аналітыкі ASTRA яшчэ ўначы высветлілі, што гаворка ідзе пра «Галерэю Чыжова» ў цэнтры горада.

Ён таксама заявіў, што над горадам і вобласцю збілі 183 дроны, аднак не ўдакладніў, колькі іх ляцела ўсяго.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲