Уладзімір Фясенка: Пуцін прыкрывае слабасць размовамі пра мір
1- 25.10.2026, 19:28
Чарговы тактычны манеўр толькі падкрэслівае ўразлівасць Крамля.
Пасля сустрэчы Уладзіміра Пуціна з пасланнікам прэзідэнта ЗША Стывенам Уіткофам Крэмль заявіў пра гатоўнасць аднавіць перамовы ў фармаце Расія — ЗША — Украіна. Ці насамрэч Масква гатовая да рэальнай размовы пра мір?
Пра гэта ў інтэрв’ю сайту Charter97.org распавёў украінскі палітолаг, кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка:
— Першае, што трэба мець на ўвазе: ідзе гаворка толькі пра тэхнічныя перамовы. У Крамлі ўжо сказалі, што збіраюцца весці размовы толькі пра архітэктуру еўрапейскай бяспекі, уключна з інтарэсамі бяспекі Расіі і Украіны ў пасляваенны перыяд. Гэта не перамовы пра заканчэнне вайны. Вось гэта галоўнае, што трэба мець на ўвазе.
Падкрэслю: Расія цяпер не збіраецца весці перамовы пра заканчэнне вайны. Таму сама гэтая дамоўленасць — чарговы жэст у бок Дональда Трампа, жэст добрай волі з боку Пуціна, працяг яго гульні з Трампам, але не імкненне да заканчэння вайны.
Крэмль працягвае атакі на Украіну — пра гэта сведчыць і чарговая масіраваная ракетная атака па Кіеву.
Так што ў гэтым плане пакуль нічога не змянілася, акрамя аднаўлення перамоў. З боку Крамля гэта хутчэй тактыка, а не рэальнае імкненне да заканчэння вайны.