25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт раскрыў значэнне паражанага ракетамі завода «Энергія»

Эксперт раскрыў значэнне паражанага ракетамі завода «Энергія»
Фота: Fire-Point

Ён забяспечвае крыніцамі сілкавання ключавыя віды ўзбраення расійскай арміі.

Расійскае прадпрыемства хімічных крыніц току ПАТ «Энергія», атакаванае ўкраінскай арміяй у нядзелю, 25 кастрычніка, мае вялізнае значэнне для ваенна-прамысловага комплексу РФ. Яно ўдзельнічае ў вытворчых ланцужках некалькіх канкрэтных ракетных сістэм.

Пра гэта піша ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка, тлумачачы, чаму для паражэння гэтай мэты была абраная крылатая ракета Storm Shadow/SCALP EG.

«Чым жа важны гэты завод для расійскага ВПК, калі ўжо па ім прыляцела нешта настолькі сур'ёзнае, што паводле першых кадраў відэа і эфекту дэтанацыі можна ацаніць як крылатую ракету Storm Shadow/SCALP EG?»

«Энергія» ўдзельнічае ў вытворчых ланцужках некалькіх канкрэтных ракетных сістэм. Гаворка ідзе не пра выпуск ракет цалкам, а пра пастаўку элементаў сілкавання для іх бартавых сістэм», — заявіў аналітык. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўніфікаваны модуль планавання і карэкцыі.

Акрамя таго, завод пастаўляе цеплавыя батарэі 9Б283 для балістычнай ракеты 9М723 ОТРК «Іскандэр-М», элементы сілкавання 9Б280-1 для крылатай ракеты 9М727/728 ОТРК «Іскандэр-К».

У вытворчай кааперацыі вырабляюцца хімічныя крыніцы сілкавання Т-657 для ракеты 3М22 «Цыркон». Таксама завод вырабляе бартавыя акумулятарныя батарэі 9-С-7760.00.01.00, звязаныя з вытворчай кааперацыяй па ракеце Х-47М2 «Кінжал», а для зенітнай кіраванай ракеты 95Я6, што выкарыстоўваецца ЗРПК «Панцыр-С1», на заводзе вырабляецца акумулятарная батарэя 9Б281.

«У сучасных ракетах і кіраваных боепрыпасах крыніцы сілкавання забяспечваюць працу электронных і сістэм кіравання. У прыватнасці, спецыяльныя цеплавыя батарэі могуць актывавацца непасрэдна перад выкарыстаннем і выдаваць неабходную магутнасць на працягу абмежаванага часу», — патлумачыў эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲