25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры загадкавых абставінах памёр прыхільнік Пуціна, расійскі рэпер Міша Мавашы

8
Пры загадкавых абставінах памёр прыхільнік Пуціна, расійскі рэпер Міша Мавашы
Міша Мавашы

Ён актыўна падтрымліваў поўнамаштабную вайну супраць Украіны і дапамагаў акупантам.

Расійскі рэпер Міша Мавашы, які падтрымліваў поўнамаштабную вайну супраць Украіны і дапамагаў акупантам, памёр у ноч з 24 на 25 кастрычніка ва ўзросце 41 года. Паплечнікі заявілі пра няшчасны выпадак, аднак у расійскіх медыя ўжо абмяркоўваюць іншыя версіі, у прыватнасці самагубства, піша OBOZ.UA.

Што менавіта адбылося з ярым прыхільнікам палітыкі Крамля, пакуль невядома. Пра смерць артыста, сапраўднае імя якога Міхаіл Ніц, паведаміў ягоны знаёмы ў Telegram. Паводле яго слоў, абставіны трагедыі высвятляюць, а падрабязнасці абяцаюць апублікаваць пазней.

Яго знаёмы назваў смерць «няшчасным выпадкам»

Тым часам расійскія медыя распаўсюджваюць супярэчлівую інфармацыю пра смерць прапагандыста. Там сцвярджаюць, што Мавашы атрымаў агнястрэльнае раненне ў сябе дома. Мужчыну нібыта даставілі ў рэанімацыю, аднак выратаваць яго не ўдалося з-за значнай страты крыві.

«Міша Мавашы пакончыў з сабой», – таксама пішуць расійскія прапагандысцкія медыя.

Мавашы набыў папулярнасць у пачатку 2010-х гадоў дзякуючы рэпу пра спорт, здаровы лад жыцця і адмову ад шкодных звычак. Аднак з часам яго дзейнасць выйшла далёка за межы музыкі.

У 2022 годзе ён заснаваў нацыяналістычны рух «Паўночны чалавек», які павінен быў «аб’яднаць людзей на аснове славянскага этнасу» і займаўся, у прыватнасці, зборам дапамогі для акупантаў.

Сам музыкант адкрыта падтрымліваў дыктатара Уладзіміра Пуціна і поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

У прыватнасці, у маі 2024 года Мавашы публікаваў відэа працы расійскага «Града» ў Белгарадскай вобласці, суправадзіўшы яго подпісам «Прывітанне Харкаву з Белгарада! «Усіх дабротаў!». У далейшым ролік давялося выдаліць, паколькі яго абвінавацілі ў навядзенні мэт, ды і сама ўстаноўка стаяла пасярод дарогі ў некалькіх метрах ад мірных жыхароў.

У верасні 2025 года Вінніцкі гарадскі суд Украіны завочна прысудзіў Мавашы 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ішлося пра фінансаванне дзеянняў, накіраваных на змяненне межаў тэрыторыі Украіны, у прыватнасці шляхам арганізацыі збору сродкаў у падтрымку расійскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲