23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежы палае ваенны аэрадром «Балтымор»

3
У Варонежы палае ваенны аэрадром «Балтымор»

Войскі РФ выкарыстоўваюць яго для ўдараў па Украіне.

У расійскім Варонежы ў пятніцу, 23 кастрычніка, пасля верагоднай ракетнай атакі ўзнік пажар у раёне ваеннага аэрадрома «Балтымор», паведамляе Telegram-канал Astra.

На апублікаваных у сеціве фота бачны дым і агонь у раёне аэрадрома. Там дыслакуецца 47-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяпалк РФ. Аэрадром рэгулярна выкарыстоўваецца войскамі РФ для нанясення авіяўдараў па тэрыторыі Украіны, піша Astra.

У сваю чаргу OSINT-аналітыкі канала Exilenova+ паведамляюць, што пад ударам апынуліся тэрыторыя былога Варонежскага ваеннага авіяцыйнага інжынернага ўніверсітэта, а таксама размешчаная побач стаянка ваенных самалётаў.

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў заявіў пра «узгаранне сухой травы». Ён сцвярджае, што «абломкі збітых цэляў» упалі на адкрытай тэрыторыі ў прыгарадзе Варонежа.

Раніцай 23 кастрычніка ў Варонежы абвяшчалі ракетную пагрозу, грымелі выбухі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲