23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхадзец з расійскай эліты дапамог украінскай разведцы падарваць генерала Генштаба РФ

Выхадзец з расійскай эліты дапамог украінскай разведцы падарваць генерала Генштаба РФ

Фаніля Сарварава ліквідавалі ў снежні 2025-га.

Выхадзец з расійскай эліты дапамог украінскай разведцы збіраць інфармацыю пра генерал-лейтэнанта Фаніля Сарварава перад яго забойствам у Маскве. Расіянін пад псеўданімам Фома кіруе сеткай добраахвотнікаў з Варшавы і захоўвае сувязі з крыніцамі ў высокіх расійскіх кабінетах. Пра гэта гаворыцца ў дакументальным фільме BBC «Людзі з ценю: расійскія дыверсанты супраць Пуціна», як заўважыла «Агенцтва».

Сарвароў узначальваў упраўленне аператыўнай падрыхтоўкі расійскага Генштаба. Ён загінуў 22 снежня 2025 года пры выбуху аўтамабіля ў Маскве. Пасля забойства Фома напісаў аднаму з аўтараў BBC: «Скажу, што сачыць за ім было даволі мутарна. Ён жыў папераменна то ў каханкі, то ў калегі. Замятаў сляды і пастаянна змяняў расклад».

Другі герой фільма, расіянін пад імем Іван, распавёў пра разведку ваенных аб'ектаў і падрыхтоўку тайнікаў унутры Расіі. Паводле дадзеных BBC, больш чым за год да аперацыі «Павуціна» ён папярэджваў журналіста пра падрыхтоўку падобнай атакі, не называючы канкрэтных мэтаў і тэрмінаў. ГУР пацвердзіла, што супрацоўнічае з абодвума героямі фільма.

Фома распавёў BBC пра сетку прыкладна з трох дзясяткаў чалавек у Расіі, Украіне і некалькіх еўрапейскіх краінах. Адны вядуць назіранне за расійскімі вайскоўцамі, іншыя збіраюць звесткі і забяспечваюць тэхнічную падтрымку. Непасрэдна ў забойствах група не ўдзельнічае.

Як распавядае BBC, напачатку 2022 года Фома папярэдзіў ГУР пра падрыхтоўку поўнамаштабнага ўварвання. Пазней украінскія спецслужбы дапамаглі яму пакінуць Расію і асесці ў Польшчы. У размовах ён згадвае кантакты як з украінскай разведкай, так і з супрацоўнікамі ФСБ, якіх называе «канторскімі». Сярод магчымасцяў сваёй сеткі Фома таксама назваў доступ да перапіскі расійскіх чыноўнікаў у Telegram.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲