Трамп зноў загаварыў пра трэці тэрмін
11- 23.10.2026, 11:10
Прэзідэнт ЗША лічыць, што «мае права».
Прэзідэнт Дональд Трамп падчас выступлення ў Айове заявіў, што, на яго думку, мае права балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, хоць і прызнаў, што закон прадугледжвае іншае.
Пра гэта паведамляе CNN.
«Я лічу, што маю права балатавацца зноў. Я лічу, што маю права балатавацца зноў, таму што яны махлявалі», — сказаў ён, маючы на ўвазе сцвярджэнні пра нібыта масавыя фальсіфікацыі на выбарах 2020 года.
Трамп неаднаразова намякаў на магчымасць балатавацца на трэці тэрмін, хоць у розныя моманты катэгарычна выключаў такую перспектыву.
«Здаецца, закон гаворыць — я не на 100% упэўнены, — але, думаю, закон гаворыць, што мне не дазволена балатавацца зноў. Я вывучаў гэтую фармулёўку», — сказаў лідар ЗША, маючы на ўвазе 22-ю папраўку да Канстытуцыі, якая абмяжоўвае магчымасць абрання прэзідэнта двума тэрмінамі.
Праз некалькі хвілін Трамп заявіў, што мае «права» балатавацца ў чацвёрты раз, сцвярджаючы, што ў яго скралі перамогу на выбарах 2020 года.