Франтавы кот дапамог украінскім абаронцам ліквідаваць расійскіх акупантаў
1
Відэафакт.
Аператары беспілотнікаў 17-й асобнай цяжкай механізаванай брыгады імя Канстанціна Пестушкі знялі момант, як кот дапамог загадзя заўважыць набліжэнне ворага і скарэктаваць дзеянні ўкраінскіх абаронцаў.
Жывёла наблізілася да дрона ЗСУ, які чакаў з'яўлення акупантаў. У пэўны момант ён насцярожыўся, адрэагаваў на нейкі гук і хутка ўцёк.
Вайскоўцы звярнулі ўвагу на незвычайныя паводзіны чатырохлапага госця. Хутка паблізу з'явіўся квадрацыкл з двума расійскімі салдатамі.
Украінскія аператары паднялі беспілотнік у паветра і паспяхова паразілі варожую мэту.
«Гэта незвычайная гісторыя нагадвае, што жывёлы часам заўважаюць небяспеку раней за людзей. А ўважлівасць і прафесіяналізм нашых вайскоўцаў дазваляюць своечасова рэагаваць на пагрозы», — гаворыцца ў публікацыі Вінніцкага ОТЦК і СП.