Расіянін просіць адмяніць «дэпартацыю з Белорусіі»
3- 20.10.2026, 17:06
- 2,058
І просіць парады ў беларусаў.
Расіяніна дэпартавалі з Беларусі за некалькі правапарушэнняў. Ён апублікаваў фота дакумента з рашэннем аб высылцы з краіны. Але нягледзячы на тое, што ён доўгі час правёў у Беларусі, назву дзяржавы ён так і не вывучыў.
«Хачу зноў паехаць у Белорусію, — напісаў ён. — Але ў мяне была дэпартацыя. Штраф я аплаціў. Як адмяніць гэтую паперу? Дапамажыце».
Беларусы параілі аўтару паста ўважліва прачытаць тэкст рашэння аб дэпартацыі, звярнуць увагу на назву краіны і далі яшчэ некалькі рэкамендацый. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
- Дык можаш ехаць спакойна! Цябе ж дэпартавалі з Беларусі, а ехаць ты сабраўся ў іншую краіну, усё ў парадку.
- Гэта што ж трэба было зрабіць, каб з Белорусіі дэпартавалі.
- Проста заязджайце. Не звяртайце ўвагі на гэтую паперу. Там указаная іншая краіна.
- Прыязджайце і паводзьце сябе як дома.