13 кастрычнiка 2026, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі нечакана знайшлося некалькі сотняў пустых хат

У Беларусі нечакана знайшлося некалькі сотняў пустых хат
ілюстрацыйнае фота

Пра іх проста забыліся.

Адзіны рэестр пустых хат задумваўся як даволі зручны інструмент, які дазваляе патэнцыйным пакупнікам хутка знаходзіць закінутыя хаты ў вёсках і даваць ім другое жыццё. Але, як высветлілася, у ўжо наладжанай сістэме здараюцца збоі.

Так, у Брэсцкай вобласці «забыліся» ўнесці даныя пра больш за 200 пустых хат, пра існаванне якіх ніхто і не здагадваўся. Гэтую памылку выявіла праверка Камітэта дзяржкантролю, піша «Онлайнер».

Як так атрымалася? Паводле закону спецыяльныя камісіі павінны аб'язджаць вёскі двойчы на год. А на справе ў тым жа Драгічынскім раёне ў некаторыя населеныя пункты спецыялісты не зазіралі з 2024 года.

Нават там, дзе абходы ўсё ж праводзіліся, звесткі часам губляліся. Напрыклад, у Пружанскім раёне знайшлі 98 закінутых хат, але амаль палову з іх (47 будынкаў) унесці ў спіс банальна «забыліся». У Брэсцкім раёне з 32 выяўленых пустых хат у рэестр не трапіла трэцяя частка. У выніку людзі, якія шукалі сабе нядорагую нерухомасць у вёсцы, пра гэтыя варыянты проста не маглі даведацца.

Мясцовым уладам давядзецца выправіць недакладнасці і дадаць у рэестр усе адсутныя хаты. Магчыма, цяпер пабудовы знойдуць сваіх гаспадароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲