13 кастрычнiка 2026, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наўседа ацаніў «стратэгію перамогі» генерала Грынкевіча

Наўседа ацаніў «стратэгію перамогі» генерала Грынкевіча
Гітанас Наўседа
Фота: Dainius Labutis | Elta

Прэзідэнт Літвы лічыць, што гэта адна з найлепшых навін.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа станоўча ацаніў «стратэгію перамогі», прадстаўленую 12 кастрычніка галоўнакамандуючым Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексусам Грынкевічам.

У інтэрв'ю літоўскаму грамадскаму тэлеканалу LRT прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што выкладзены Грынкевічам план грунтуецца на рэальнай абарончай дактрыне альянсу, паведамляе Delfi.

«Гэта паказвае, што альянс мае выразную стратэгію, заснаваную на ваеннай перавазе, і ведае, як дзейнічаць у выпадку расійскага нападу», — падкрэсліў прэзідэнт.

Ён дадаў, што гэта адна з найлепшых навін за апошнія тыдні, якія не адрозніваліся асаблівым аптымізмам.

«На маю думку, гэта вельмі выразны сігнал для Расіі і найлепшы фактар стрымлівання», — адзначыў Наўседа.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што асаблівае значэнне мела ўказанне Алексусам Грынкевічам канкрэтных месцаў размяшчэння камандных цэнтраў у Калінінградскай вобласці, Санкт-Пецярбургу і Беларусі, якія маглі б стаць мэтамі ўдараў.

Сваю «стратэгію перамогі» генерал Грынкевіч прадставіў на Варшаўскім форуме бяспекі — міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням бяспекі. Сёння, 13 кастрычніка, праходзіць другі дзень форуму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲