Зяленскі: Пазіцыі Украіны на фронце наймацнейшыя за доўгі час
2- 12.10.2026, 22:03
- 1,048
Узброеныя Сілы Украіны адціскаюць расійскіх акупантаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля пасяджэння Стаўкі заявіў, што ўкраінскія войскі працягваюць весці актыўную абарону і паступова адціскаюць акупантаў. У раёне Добрапілля штодня гіне каля дзвюх соцень расійскіх вайскоўцаў.
Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім відэазвароце.
Зяленскі распавёў, што правёў пасяджэнне Стаўкі, на якім выслухалі важны даклад пра сітуацыю на фронце. Украінскія сілы, паводле яго слоў, працягваюць актыўную абарону і паступова адціскаюць праціўніка.
«За апошнія месяцы павялічыліся страты расійцаў. Толькі ў раёнах Добрапілля штодня расійцы губляюць каля дзвюх соцень чалавек забітымі. Шмат у іх і цяжкапараненых. Усе спробы ворага прасунуцца наперад, пранікнуць на нашу тэрыторыю мы спыняем, робім для гэтага ўсё магчымае», — адзначыў ён.
Зяленскі заявіў, што пазіцыі Украіны на фронце застаюцца моцнымі, а сёлета — наймацнейшымі за доўгі час.
Паводле яго слоў, на некаторых участках фронту расійцы пераўзыходзяць нас па колькасці ў шэсць–восем разоў, але Украіна ўсё роўна дасягае неабходных вынікаў.
Асобна Зяленскі адзначыў воінаў:
12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Украіны;
1-й Прэзідэнцкай брыгады «Бурэвій»;
95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады;
413-га палка «Рэйд» Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны;
104-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сіл Украіны;
памежнага атрада «Фенікс» Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Ён падзякаваў усім падраздзяленням, якія ў поўнай меры выконваюць баявыя задачы і максімальна эфектыўна выкарыстоўваюць зброю, а таксама ўсім, хто «змагаецца за Украіну, як за самога сябе».