Трамп нагадаў, колькі Еўропа заплаціла Расіі за энерганосьбіты
4- 12.10.2026, 18:06
- 2,986
Прэзідэнт ЗША назваў суму ў $250 млрд.
Еўрасаюз заплаціў $250 млрд за расійскія энерганосьбіты, але СМІ не надаюць гэтаму значэння, заявіў у Truth Social амерыканскі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Я зрабіў правільны выбар на карысць амерыканскага народа — АМЕРЫКА ЗАЎСЁДЫ НА ПЕРШЫМ МЕСЦЫ!», — дадаў ён.
У пятніцу, 9 кастрычніка, Трамп абвясціў пра дамоўленасць з дыктатарам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая прадугледжвае выхад расійскага дызельнага паліва на сусветныя рынкі. Мінфін ЗША вывеў з-пад санкцый пастаўкі расійскага дызельнага паліва да красавіка 2027 года. Паводле заявы Трампа, Масква паставіць больш за 1,8 млн т паліва ў некалькі этапаў, а потым можа накіраваць яшчэ 3 млн т.
Кіраўніцтва Еўрасаюза раскрытыкавала рашэнне Трампа. «Зараз не час паслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага рабіць не будзе», — заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Каллас.