3 кастрычнiка 2026, Субота, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка вырасла колькасць фальшывых еўра

7
У Беларусі рэзка вырасла колькасць фальшывых еўра
Ілюстрацыйнае фота

Якія наміналы падрабляюць.

Работнікі беларускіх банкаў за першае паўгоддзе 2026-га выявілі 235 падробленых грашовых знакаў — 195 банкнот і 40 манет, паведамілі ў Нацбанку.

Пры гэтым 66% усіх фальшывак прыпала на Мінск. Але ў цэлым падробленыя грошы былі вынятыя з абарачэння ў 30 населеных пунктах.

Найчасцей сустракаюцца фальшывыя долары — 66,8% ад усіх падробак. Найбольш «папулярная» купюра — $100. Такіх выявілі 108 штук.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2025-га падробленых долараў стала ў 1,6 раза меней.

А вось колькасць фальшывых еўра вырасла ў 5,6 раза. Іх частка склала 23,8%.

«Асноўную колькасць выяўленых фальшывых еўра склалі манеты наміналам 2 еўра (28 падробак) і 1 еўра (11 падробак)», — удакладнілі ў Нацбанку.

Пры гэтым за названы перыяд не было выяўлена ніводнай падробленай банкноты беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲