5 снежня 2025, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А ці лятаюць гэтыя ракеты — невядома

9
А ці лятаюць гэтыя ракеты — невядома

Кітай вучыўся прапагандзе ў СССР.

З тых часоў нельга верыць ніякім кітайскім лічбам, дасягненням, вынікам. Нельга верыць кітайскай статыстыцы і колькасці насельніцтва. Нельга верыць дадзеным кітайскага аўтапрама. Нельга верыць кітайскай далёкасці палётаў, цэнтнерам з гектара і надоям буйной рагатай жывёлы.

У савецкай прапагандзе важнейшым з мастацтваў былі парады на Чырвонай плошчы. Гэты рытуал запалохвання імперыялістаў уваходзіў у абавязковую праграму. І штогод ваенныя атташэ і замежныя карэспандэнты фатаграфавалі чарговую савецкую ракету, танк, бранямашыну, пасля чаго іх вывучалі ва ўсім НАТА, спрабуючы зразумець дзеяздольнасць убачанага макета і перспектывы серыйнай вытворчасці.

На парадзе ў гонар сваёй перамогі ў Другой сусветнай вайне кітайцы паказалі ўсё самае брутальнае, нагляднае, магутнае, што змаглі сабраць і пафарбаваць да свята. Высветлілася, што Кітай нарэшце стварыў жаданае «цуда-зброю». Нават дзве. Ці тры. Ці пяць. Аказваецца, у Кітая да свята ёсць самая страшная, далёкабійная, хуткая ракета ў свеце — міжкантынентальная балістычная DF-5C. А яшчэ ў Кітая ёсць такая ж страшная і хуткая авіяцыйная ракета JingLei-1. І ёсць падводная JuLang-3 і пучок ракет наземнага базавання DongFeng-61 і DongFeng-31. Яшчэ ёсць букет нявянучых зенітных HQ-19, HQ-12 і HQ-29.

Кітайцы паказалі свае найноўшыя падводныя беспілотнікі, марскія беспілотнікі і звыклыя для працы на свежым паветры. У камплекце да іх — ракетную пушку, лазерную пушку і мікрахвалёўку для знішчэння вялікіх пяхотных мас праціўніка і падагрэву «Дошырака» ў армійскіх маштабах. На выпадак вайны звыклага ўзору кітайцы прад’явілі найноўшы танк Тып-100.

Усё тое самае ёсць у Расіі. Але выйграць вайну ва Украіне яна не можа. Таму што парады для запалохвання не маюць дачынення да рэальнасці. Але яны дапамагаюць прапагандзе і вельмі зручныя для ўсіх. Усе ведаюць, што ў Расіі шмат цуда-зброі, і таму з рускімі лепш не звязвацца. Кітай прытрымліваецца таго ж сцэнару: паказаць свету сілу, напалохаць. Каб не звязваліся. А ці лятаюць гэтыя ракеты насамрэч — невядома.

Сяргей Асланян, Facebook

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках