3 траўня 2026, Нядзеля, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі новы грыб

9
У Беларусі знайшлі новы грыб

Ён вельмі рэдкі.

У прэс-службе нацыянальнага парка «Прыпяцкі» паведамілі пра рэдкую навуковую знаходку. У жніўні мінулага года падчас даследаванняў у Лясковіцкім лясніцтве навукоўцы ўпершыню зафіксавалі ў Беларусі від, які раней у краіне не сустракаўся, — ліхенафільны грыб Arthonia molendoi.

Гэты мікраскапічны і рэдкі грыб развіваецца не самастойна, а на іншых арганізмах — лішайніках. У «Прыпяцкім» яго выявілі на ксанторыі настэннай, адным з самых распаўсюджаных лішайнікаў у Беларусі. Паводле слоў спецыялістаў, найбліжэйшыя вядомыя месцы яго знаходжання — у Літве.

Знаходку зрабіла студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Вікторыя Ветліна. З жніўня 2026 года яна пачне працу ў нацыянальным парку ў якасці ліхенолага. Вызначыць від дапамагла магістрантка ГДУ Ірына Болсун, а навуковае кіраўніцтва ажыццяўляў доктар біялагічных навук, прафесар Андрэй Цурыкаў.

Arthonia molendoi — гэта грыб, які жыве на лішайніках. Ён не з'яўляецца ядомым і ўяўляе цікавасць выключна для навуковых даследаванняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках