Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее
3- 11.04.2026, 19:57
- 7,034
Паветра прагрэецца да +15°С.
Сіноптыкі апублікавалі прагноз надвор'я на 12—14 красавіка. У нядзелю днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, уначы мокры снег. Уначы −3…+3°С, максімальная днём +6…+12°С.
У панядзелак чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі на паўднёвым усходзе краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.
Уначы −4…+3°С, максімальная днём +10…+15°С.
У аўторак днём ужо +12…+18°С.