Аляксандр Хацкевіч стаў віцэ-прэзідэнтам украінскага «Полісся»
- 11.09.2025, 13:25
- 1,214
Легенда беларускага футболу будзе працаваць у клубе чэмпіянату Украіны.
Аляксандр Хацкевіч знайшоў працу ў украінскім ФК «Полісся». Беларускі спецыяліст прызначаны на пасаду віцэ-прэзідэнта клуба, паведамляе прэс-служба клуба.
Апошнім месцам працы Хацкевіча было польскае «Заглембе». Беларус узначальваў саснавецкі клуб са студзеня па красавік 2024 года.
Пасля чатырох тураў «Полісся» займае дзясятую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Украіны, маючы ў актыве тры ачкі.