У КНДР паказалі «сакрэтную зброю»
8- 11.10.2025, 12:00
- 5,020
Гаворка пра міжкантынентальную балістычную ракету з ядзерным зарадам.
Пхеньян прадэманстраваў сваю новую міжкантынентальную балістычную ракету з ядзерным зарадам «Хвасон-20». Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Паўночнай Карэі ЦТАК.
Узбраенне паказалі на парадзе з нагоды 80-годдзя заснавання Партыі працы Карэі, які прайшоў у Пхеньяне на плошчы імя Кіма Ір Сэна 11 кастрычніка.
«Калі на плошчу выйшла калона «Хвасон-20» — наймагутнейшага ядзернага стратэгічнага ўзбраення стратэгічных узброеных сіл КНДР, бурныя лікаванні гледачоў дасягнулі апагея», — паведамляе агенцтва.

Нагадаем, у верасні Кім Чэн Ын заявіў, што КНДР атрымала «сакрэтную зброю» і дасягнула поспехаў у абароннай сферы. Але падрабязнасцяў не раскрыў.