28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч, Лукашэнка...Хто стане наступным прэзідэнтам Беларусі?

113
Статкевіч, Лукашэнка...Хто стане наступным прэзідэнтам Беларусі?

Сітуацыя ў краіне выключная.

Самотна Аляксандру Лукашэнку на наступных выбарах не будзе. Са сваімі кандыдатамі ў прэзідэнты вызначаецца апазіцыя. Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) вылучыць выконваючага абавязкі старшыні АГП Мікалая Казлова. А аргкамітэт для стварэння партыі «Народная грамада» прапанаваў свайго старшыню - Мікалая Статкевіча.

Мяркуецца, што Мікалай Казлоў пазмагаецца за намінацыю ад правацэнтрысцкай кааліцыі з кіраўніком руху «За Свабоду» Юрыем Губарэвічам, а таксама сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, якога на праймерыз вылучылі яшчэ ў кастрычніку. Чакаецца, што 17 студзеня Беларускі нацыянальны кангрэс, у які ўваходзіць партыя Статкевіча, правядзе пасяджэнне, на якім можа быць названы агульны прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты ад саюзу палітычных сілаў. Паводле закона працэдура прэзідэнцкіх выбараў павінна прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года. У «палату прадстаўнікоў» - не пазней за 10 верасня. Не выключана, што адна з кампаній можа адбыцца сёлета.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у інтэрв'ю «Белсату» заявіў:

«Партыя «Народная Грамада» мяне вылучыла і звярнулася да Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каб ён падтрымаў маю ініцыятыву. 17 студзеня а 12:00 пачнецца пасяджэнне, пасля якога вы будзеце ведаць імя кандыдата ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Але партыя сваё слова сказала. Я буду, калі мяне падтрымаюць, заяўляцца на кандыдата ў прэзідэнты. У нас цяпер вельмі адказная, выключна драматычная сітуацыя.

Лукашэнка завёў краіну ў тупік, 80 адсоткаў беларусаў ненавідзяць дыктатара. Перамены будуць абавязкова! Бо іх хоча, прагне народ. Хацелася б, каб гэтыя перамены былі мірныя, каб мы не наклікалі ніякіх умяшанняў звонку, каб мы захавалі нашу незалежнасць. Цяпер выбараў няма! І гэта першая задача: вернем выбары, каб перамагчы на іх.

Лукашэнка, я ведаю, які ты мужчына, хоць і цягаеш дзяўчат! Здымай сваю судзімасць! Давай вызначым пытанне на сумленных выбарах! Дзеля Беларусі!»

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках