Бельгія перадасць Украіне дадатковыя F-16
- 16.10.2026, 16:28
Знішчальнікі павінны паступіць да канца 2026 года.
Украіна абмеркавала пытанне пра F-16 з бельгійскім бокам і дамовілася аб атрыманні дадатковых знішчальнікаў да канца 2026 года. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Сёння мы выкарыстоўваем іх у небе, каб збіваць рэактыўныя, самыя хуткія «Шахеды» расійскага боку. І F-16 паказваюць вельмі добры вынік», — сказаў Зяленскі.
Ён таксама адказаў на пытанні журналістаў пра планы адносна замарожаных на Захадзе расійскіх актываў. Паводле слоў прэзідэнта, для Украіны важна, каб РФ не мела да іх доступу.
«Мы падымаем гэтае пытанне на сустрэчах. На мой погляд, наш сігнал у тым, што галоўнае — каб Расія не мела магчымасці ў далейшым паўплываць на гэтыя актывы. Мы дакладна ведаем: яны вельмі хочуць вярнуць гэтыя актывы. Гэта адна з мэт РФ. І таму ў тым ці іншым фармаце Украіна хацела б атрымаць адпаведныя грошы раней, чым Расія зможа гэта зрабіць», — падкрэсліў Зяленскі.