27 лiстапада 2024, Серада, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі скончанае следства ў «балотнай справе»

8
У Расеі скончанае следства ў «балотнай справе»

Следчы камітэт Расеі скончыў расследаванне ў дачыненні да 12 абвінавачаных у справе аб «масавых беспарадках» на Балотнай плошчы 6 траўня ў Маскве.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства Уладзімір Маркін, паведамляе ВВС.

Паводле ягоных слоў, абвінавачаныя ды іхныя абаронцы пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы.

Пасля гэтага разам з абвінаваўчымі высновамі яны будуць накіраваныя ў Генеральную пракуратуру для развязання пытання аб перадачы справы ў суд.

Маркін распавёў, што гаворка ідзе пра Уладзіміра Акіменкава, Андрэя Барабанава, Марыю Баранаву, Яраслава Белавусава, Аляксандру Духаніну, Сцяпана Зіміна, Мікалая Каўказскага, Сяргея Крывава, Леаніда Калязіна, Дзяніса Луцкевіча, Аляксея Паліховіча і Арцёма Савелава.

Ён таксама падкрэсліў, што расследаванне «балотнай справы», у тым ліку вышук тых, хто меў дачыненне да беспарадкаў, доўжыцца.

30 лістапада міністэрства паведаміла пра тое, што ў дачыненні да 12 абвінавачаных скончаны збор довадаў, а іхная справа вылучаная ў асобнае справаводства.

Усяго ў справе аб беспарадках на Балотнай плошчы праходзяць цяпер 17 чалавек. Напачатку лістапада быў вынесены першы прысуд: Максім Лузянін, які прызнаў сваю віну, атрымаў 4,5 гады калоніі.

«Балотная справа»

6 траўня - напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - у Маскве прайшоў Марш мільёнаў, удзельнікі якога патрабавалі скасаваць вынікі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас акцыі адбыліся сутыкненні ўдзельнікаў маршу з паліцыяй. Каля 400 чалавек былі арыштаваныя, затым большасць адпушчаная, але 18 сталі фігурантамі справы.

Большасць абвінавачаных заявілі, што адмаўляюць сваю віну і намагаюць, што падчас дэманстрацыі на Балотнай плошчы не было арганізаваных беспарадкаў, а адбываліся толькі асобныя сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй.

Прадстаўнікі апазіцыі сцвярджаюць, што сутычкі былі справакаваныя самімі паліцыянтамі і патрабуюць расследаваць супрацьзаконныя, на іхную думку, дзеянні ўлад у дзень акцыі.

У той жа час абаронца аднаго з абвінавачаных Рыхарда Собалева - Максім Караткоў-Гуляеў заявіў, што справа Максіма Лузяніна можа саслужыць дрэнную службу астатнім у «балотнай» справе.

«Ён даў прызнальныя сведчанні, у поўнай меры прызнаў віну на стадыі судовага разбору. Вынесены прысуд. І тут пачынае дзейнічаць такая норма, як прэюдыцыя – прысуд, што ўваходзіць у дзеянне, можа легчы ў аснову довадаў. Гэта значыць, ён прызнаў, што браў удзел у масавых беспарадках, тым самым даводзячы, што масавыя беспарадкі сапраўды былі. Цяпер прысуд Лузяніна можа быць далучаны да «балотнай справы», як довад, які не падлягае спраўджанню», - адзначыў юрыст, падкрэсліўшы, што такім чынам «набіраецца» патрэбная частка пакуль адсутных довадаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках