УСУ ўдарылі ракетамі па Растоўскай вобласці РФ
6- 10.04.2026, 12:23
- 14,314
У Гукове ўзнік маштабны пажар.
У Растоўскай вобласці РФ уначы ў пятніцу, 10 красавіка, раздаваліся выбухі на тле атакі БПЛА. У горадзе Гукова ўзнік маштабны пажар, паведамляе расійскі тэлеграм-канал Astra.
Жыхары Гукова паведамілі пра пажар, які пачаўся пасля магутнага выбуху.
Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар заявіў пра «масіраваную паветраную атаку» на расійскі рэгіён і «знішчэнне» больш як 50 дронаў у дзесяці раёнах.
Пры гэтым Слюсар заяўляе, што ў вобласці «узгаранняў не было», нягледзячы на сведчанні відавочцаў і фота ў Сеціве.
Маніторынгавы канал Exilenova+ таксама паведамляе пра верагодную ракетную атаку на Растоўскую вобласць РФ.

