27 лiстапада 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешняя запазычанасць расце як снежны ком

12

Валавы знешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2010 года склаў $25 мільярда 593,3 мільёна.

Такім чынам, знешні доўг павялічыўся за 9 месяцаў 2010 года на 16%, паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.

За III квартал знешні доўг вырас на 10,5% пасля павелічэння на 4,2% за II квартал і росту на 0,8% за I квартал 2010 года, піша «Інтэрфакс-Захад».

Кароткатэрміновы дзярждоўг з пачатку года павялічыўся на 12% да $11 млрд 122,4 млн, доўгатэрміновы доўг вырас на 19,3% і склаў $14 млрд 470,9 млн. Доля кароткатэрміновага доўгу зменшылася да 43,5% з 45% на 1 студзеня 2010 года.

У структуры сукупнага знешняга доўгу Беларусі доля нефінансавага сектара эканомікі склала $9 млрд 650,9 млн на 1 кастрычніка 2010 года, павялічыўшыся за 9 месяцаў на 8,2%. За III квартал 2010 года доўг кампаній вырас на 7,8% пасля росту на 4,2% за II квартал і зніжэння на 3,7% за I квартал 2010 года. У яго складзе кароткатэрміновы доўг на 1 кастрычніка 2010 года склаў $7 млрд 795,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 8,5%.

Запазычанасць кампаній перад прамымі інвестарамі за студзень-верасень вырасла на 3,1%, да $823,8 млн на 1 кастрычніка 2010 года.

Знешні доўг органаў дзяржкіравання Беларусі, паводле справаздачы, на 1 кастрычніка 2010 года склаў $9 млрд 970,4 млн, павялічыўшыся за 9 месяцаў на 19,2% (у тым ліку на 11,4% за III квартал). Увесь аб'ём знешняга доўгу дзяржорганаў з'яўляецца доўгатэрміновым. У яго складзе на крэдыты і пазыкі даводзіцца $8,4 млрд, еўрабонды - $1 млрд, іншыя пазыковыя абавязальніцтвы - $565 млн.

Знешняя запазычанасць органаў грашова-крэдытнага рэгулявання вырасла за 9 месяцаў на 25,3% да $531 млрд.

Знешні доўг банкаў на 1 кастрычніка 2010 года склаў $4 млрд 617,2 млн, што на 30% больш у параўнанні з пачаткам года. За III квартал доўг банкаў вырас на 11,9% пасля росту на 18,4% за II квартал. У тым ліку кароткатэрміновы доўг банкаў за 9 месяцаў стаў большым на 41,4% і на 1 кастрычніка склаў $2 млрд 367,2 млн.

Сукупны знешні доўг Беларусі вырас за 2009 год на 45,4% да $22,06 млрд (45,1% ВУП) на 1 студзеня 2010 года пасля павелічэння за 2008 год на 19,1%, росту на 87,4% за 2007 год і павелічэнні на 32,3% за 2006 год.

Як паведамлялася, МВФ прагназуе павелічэнне валавага знешняга доўгу Беларусі ў 2010 годзе да пікавага значэння ў 52% ВУП. У далейшым МВФ чакае зніжэння валавага знешняга доўгу да 50% ВУП у 2011 годзе і да 35% ВУП у 2015 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках