5 лiстапада 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Юшчанка могуць сустрэцца ў Чарнігаве

4

У пятніцу 27 чэрвеня ў Чарнігаве могуць сустрэцца Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка. Пра гэта “Еўрарадыё” распавёў аналітык і аглядальнік Раман Якаўлеўскі, які спаслаўся на “кіеўскія крыніцы”.

Тыдзень таму ў Менску быў намеснік міністра замежных справаў Украіны Канстанцін Елісееў, якога прымаў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Ігар Петрышэнка. Гэтая сустрэча ніяк не афішавалася.

"Як паведамляюць пэўныя кіеўскія крыніцы, менавіта на гэтай сустрэчы была дасягнутая згода наконт сустрэчы прэзідэнта дзьвюх краінаў у Чарнігаве. На гэтай сустрэчы плануецца дасягнуць дамоўленасці наконт двух старых пытанняў: гэта пытанне аб ратыфікацыі беларускім парламентам дамовы аб дзяржаўнай мяжы паміж краінамі і пытанне г.зв. “украінскай запазычанасці”. Беларускі «парламент» ратыфікуе пагадненне, калі гэтая запазычанасць будзе прызнаная і выплачаная. Сустрэча стала магчымай таму, што бакі дамовіліся: Украіна, магчыма, выплаціць пазыку, якую яна не прызнае, пастаўкамі электраэнергіі", -- сцвярджае Якаўлеўскі.

Паводле Якаўлеўскага, бакі могуць абмеркаваць таксама пытанне ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў саміце па энергетычнай бяспецы, які мае адбыцца ў Баку ў лістападзе сёлета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках