Кадыраў заклікаў чачэнцаў «скароціць бароды»
- 9.09.2026, 19:31
- 8,810
Кіраўнік Чачні таксама занепакоіўся даўжынёй штаноў.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў падчас нарады з кіраўнікамі сілавога блоку рэгіёна заклікаў мужчын Чачні не ператвараць нашэнне доўгіх барод і скарочаных штаноў у модную тэндэнцыю. Яго словы перадае ТАСС.
Кадыраў адзначыў, што большасць з тых, хто носіць доўгія бароды, не наведваюць мячэці, не ходзяць на калектыўную пятнічную малітву, а замест гэтага «кругласутачна гуляюць па праспектах і бяздзейнічаюць». Ён заўважыў, што гэтаму пачынае пераймаць моладзь.
«Скароціце бароды і насіце іх у адпаведнасці з рэлігіяй», — заклікаў кіраўнік рэспублікі.
Кадыраў таксама звярнуўся да жанчын, якія пачалі пераймаць неўласны для рэгіёна стыль адзення і насіць паранджу. Ён параіў ім апранацца ў адпаведнасці з ісламам, не пераймаючы арабскі стыль.