Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку
- 13.09.2026, 11:26
- 1,122
Установай кіруе вядомы лекар з Ліды.
У Варшаве з мінулага года працуе першая беларуская гінекалагічная клініка ў Польшчы Dr.Kasko Clinic Nr 1. Наколькі паспяховы запуск, можна ўбачыць у свежым справаздачанні, піша эканаміст Вадзім Сеховіч.
У клініку інвеставаў Вадзім Каско (90% у капітале), а ўстановай кіруе ягоная жонка — вядомы акушэр-гінеколаг, што пераехала ў Варшаву з Ліды, Ганна Каско.
За менш чым тры месяцы працы (старт быў у кастрычніку 2025‑га) пад яе кіраўніцтвам калектыў Dr. Kasko Clinic Nr 1 згенераваў выручку на суму каля 360 тысяч еўра ў эквіваленце. Выдаткі на запуск прывялі да страты прыкладна 60 тысяч еўра.
Медыцынскі бізнес сям'і Каско абышоў па выручцы іх іншае ўкладанне. Транспартная кампанія Era Med Trans, што існуе з 2021 года, аказала ў 2025‑м паслуг на 240 тысяч еўра.