23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канчаюцца рускія мужыкі»

38
«Канчаюцца рускія мужыкі»
Захар Прылепін

Z-прапагандыст Прылепін занепакоіўся.

Расійскі ультрапатрыёт, Z-пісьменнік і экс-дэпутат Дзярждумы Захар Прылепін на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы патрабаваў аднавіць Расійскую імперыю. У той жа прамове ён прызнаваў, што на захоп Украіны ў РФ няма сіл. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.

Прылепін патрабаваў захапіць прынамсі 2–3 постсавецкія краіны, бо паводле вынікаў «СВА» ў РФ амаль не засталося мужчын для новых загарбніцкіх войнаў.

«Я за аднаўленне імперыі! Я не толькі за (акупацыю — рэд.) Украіны, я за шэраг як мінімум іншых тэрыторый былой Расійскай імперыі і Савецкага Саюза, якія павінны да нас вярнуцца. Бо іх заваёўвалі нашы продкі. У нас ужо не стае людзей нават толькі для супрацьстаяння з Украінай, для вайны з Украінай. У нас канчаюцца рускія мужыкі! Нам патрэбныя яшчэ 2–3 рэспублікі, дзе мы зможам падсілкавацца ваеннай і працоўнай сілай», — заявіў Z-пісьменнік.

У той жа прамове ён прызнаваў, што ў Расіі няма сіл нават на захоп Украіны. «Мы далучым Данбас на працягу паўгода — года і адрапартуем, што гэта велізарная, вялікая перамога, якую мы хацелі. Ні пра які Кіеў, ні пра Адэсу і гаворкі не ідзе», — сказаў Прылепін.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲