Украіна ўпершыню паказала пускавую ўстаноўку ЗРК «Коралл»
3- 8.09.2026, 22:33
- 11,960
Яна павінна збіваць балістыку.
Украіна падчас абарончай выставы MSPO ў Польшчы ўпершыню прадэманстравала пускавую ўстаноўку зенітных ракет «Коралл». Пра гэта 8 верасня паведаміў «Мілітарний».
Дзяржаўная акцыянерная кампанія «Укроборонпром» апублікавала фатаграфію, на якой, як адзначае СМІ, зафіксаваны пуск ракеты з самаходнай пускавой устаноўкі на шасі чэшскага грузавіка Tatra.
Ракету пазіцыянуюць як сродак перахопу паветраных і балістычных мэт. Яе плануюць выкарыстоўваць у складзе сістэмы супрацьпаветранай абароны, адзначае «Мілітарний».

У выключных выпадках яе таксама можна прымяняць для паражэння наземных або надводных радыёлакацыйна-кантрастных мэт.
Маса ракеты складае 450 кг, з якіх 36 кг — баявая частка. Яе сістэма навядзення спалучае інерцыяльную навігацыйную сістэму, радыёкарэкцыю і актыўную радыёлакацыйную галоўку саманавядзення.
Дыяметр ракеты складае 230/300 мм, даўжыня — 4,8 м, размах крылаў — 835 мм, а размах рулёў — 685 мм.