Трамп ацаніў ідэю ўдзелу першай лэдзі ў перамовах паміж Украінай, ЗША і РФ
- 23.10.2026, 20:33
ФОТА: GETTY IMAGES
Меланія Трамп сама ініцыявала перамовы аб Алешках.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы дамоўленасць аб эвакуацыі мірных жыхароў з акупаваных Расіяй Алешак, дзе людзі пакутуюць ад голаду, сказаў, што першая лэдзі перадусім спрабуе выратаваць дзяцей.
Пра гэта паведамляе ўкраінская служба «Голасу Амерыкі».
«Яна хоча выратаваць дзяцей. На гэтым яна засяродзіла сваю ўвагу. І абодва бакі супрацоўнічаюць з ёй. Яна выдатна спраўляецца са сваёй працай», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Паводле слоў Трампа, Меланія першай ініцыявала перамовы аб Алешках: «Гэта яе ініцыятыва. Яна звязалася з абодвума бакамі, і абодва бакі пагадзіліся на гэта».
Паводле яго слоў, яна дамовілася пра перамір’е «ў вельмі складанай абстаноўцы».
23 кастрычніка ў Белым доме паведамілі, што першая лэдзі ЗША Меланія Трамп дамаглася заключэння лакальнага перамір’я паміж Расіяй і Украінай, якое прадугледжвае часовае спыненне баявых дзеянняў у горадзе Алешкі.