У Беларусі выратавальнікаў МНС пачалі рыхтаваць да «асаблівага перыяду»
1- 8.09.2026, 17:18
Правяраецца іх баявая і мабілізацыйная гатоўнасць.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абвясціла пра правядзенне «праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага гарнізона».
Як паведаміла прэс-служба ведамства, міністр Вадзім Сіняўскі прыняў рашэнне адносна падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС «аб пераводзе іх дзейнасці на асаблівы перыяд».
У манеўрах будуць задзейнічаныя падраздзяленні Наваполацкага, Полацкага і Аршанскага аддзелаў МНС. Такім чынам, рэжым распаўсюджвае мабілізацыйныя сцэнары ўжо і на выратавальныя службы.
МНС сістэматычна праводзіць тактыка-спецыяльныя вучэнні на розных аб’ектах у сталіцы: у метро, на тэрыторыі прадпрыемства «БелОМО», у РНПЦ дзіцячай хірургіі, у гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, у Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, у канцэртнай зале «Мінск».