23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткоф і Кушнер адмовіліся ляцець у Гомель

18
Уіткоф і Кушнер адмовіліся ляцець у Гомель
Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер
Фота: Ludovic Marin, Pool photo via AP, File

Ім прапаноўвалі дабірацца ва Украіну праз нашу краіну.

Украінскія спецслужбы былі гатовыя сустрэць пасланнікаў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера у Беларусі і забяспечыць іх паездку з Гомеля ва Украіну. Аднак амерыканская дэлегацыя выбрала цягнік, распавёў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе New Voice.

Паводле слоў Зяленскага, у Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера была магчымасць прыляцець у Беларусь і паехаць ва Украіну з Гомеля.

«Гэта прыблізна тры гадзіны язды ад Гомеля. Мы таксама шмат працавалі, і наша служба бяспекі была фармальна гатовая сустрэць Стыва і Джарэда», — сказаў Зяленскі.

Таксама Украіна магла прыняць самалёт з амерыканскімі перамоўшчыкамі ў адным з двух аэрапортаў Кіева.

«Украіна была гатовая прыняць амерыканскі самалёт. Самалёт з дэлегацыяй перамоўшчыкаў. Маглі быць выкарыстаныя і Барыспаль, і Жуляны. Расія адназначна хацела падкрэсліць, што ва Украіне няма бяспекі, і яны нанеслі ўдар і па паласе ў Жулянах, і па паласе ў Барыспалі.

Тэхнічна нашы аэрапорты гатовыя прымаць дэлегацыі. Пытанне ў тым, ці забяспечвае Расійская Федэрацыя гэты калідор бяспекі».

У выніку амерыканцы вырашылі падарожнічаць цягніком.

«Яны выбралі цягнік. Мы сказалі, што гэта будзе бяспечнае і камфортнае прыбыццё ва Украіну. Усёй амерыканскай дэлегацыі вельмі спадабаўся цягнік. Мы дамовіліся, што яны прыедуць яшчэ раз», — падсумаваў Зяленскі.

Нагадаем, напярэдадні візіту Уіткофа і Кушнера ва Украіну Расія нанесла ўдары па кіеўскіх аэрапортах. У «Жулянах», паводле папярэдніх звестак, быў паражаны самалёт. Удары адбыліся на фоне падрыхтоўкі магчымага прылёту амерыканскай дэлегацыі і прадэманстравалі, што расійскія атакі ствараюць прамую пагрозу бяспецы авіязносін з Кіевам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲