8 верасня 2026, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Вугоршчыны высылаюць расійскіх дыпламатаў

2
З Вугоршчыны высылаюць расійскіх дыпламатаў

Дзесяць супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва павінны пакінуць краіну.

Улады Вугоршчыны запатрабавалі, каб дзесяць супрацоўнікаў расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва пакінулі краіну. Гэта найбуйнейшая адначасовая высылка расійскіх дыпламатаў у гісторыі Вугоршчыны.

Міністр замежных спраў Аніта Орбан паведаміла, што рашэнне было прынятае паводле ацэнкі вугорскіх спецслужбаў.

«Дзесяць супрацоўнікаў расійскага прадстаўніцтва займаліся ў Вугоршчыне дзейнасцю, якая згодна з Венскай канвенцыяй недапушчальная для дыпламата», — заявіла яна.

Расійскага пасла ў Будапешце ўжо праінфармавалі пра рашэнне. Паводле слоў Орбан, высылка павінна абараніць бяспеку і суверэнітэт Вугоршчыны.

Пры гэтым Будапешт не збіраецца разрываць дыпламатычныя адносіны з Масквой і мае намер захоўваць «неабходны дыялог пры ўзаемнай павазе і выкананні правілаў».

Пасля прыходу да ўлады Петэра Мадзяра Вугоршчына пачала прыкметна адыходзіць ад знешнепалітычнага курса экс-прэм'ера Віктара Орбана, скіраванага на цесныя адносіны з Масквой і канфлікты з Бруселем. Новы ўрад узяў курс на збліжэнне з ЕС і стаў больш жорстка ацэньваць дзеянні Расіі: у жніўні Будапешт афіцыйна назваў Маскву пагрозай для Вугоршчыны, Еўропы і міжнароднага парадку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках