23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагікамічны эпізод са сустрэчы Лукашэнкі і галоўнага «палаточніка»

11
Трагікамічны эпізод са сустрэчы Лукашэнкі і галоўнага «палаточніка»

Дыктатар перайшоў да куды больш цікавай для сябе тэмы.

У панядзелак, 7 верасня, кіраўнік Беларусі прыняў у сябе са справаздачай старшыню «палаты прадстаўнікоў» Ігара Сяргеенку. Падчас іх зносін адбыўся адначасова смешны і сумны эпізод.

Заявіўшы, што ў працы парламента ён «якіхсьці асаблівых насцярожанасцяў» не бачыць, Лукашэнка перайшоў да куды больш цікавай для сябе тэмы:

— Вы шмат займаецеся разам з Наталляй Іванаўнай Качанавай Віцебскай вобласцю. Я праінфармаваны, што ў вас ёсць калгас, адказныя за гэта вы і яна таксама. Гэта вельмі правільна. Фінансава дапаможаце, не дапаможаце — пытанне не галоўнае. Але тое, што вы бачыце праблему і можаце своечасова падналадзіць, адрэгуляваць тое, што трэба, — гэта дакладна… Для мяне гэты досвед цікавы. Запрасіце, я з задавальненнем хацеў бы пабываць у вашай гаспадарцы, якую курыруеце.

Калі хто не ведаў, кіраўнік ніжняй палаты парламента цяпер ратуе калгас пад назвай ААТ «Княж» у адным з самых дэпрэсіўных рэгіёнаў краіны — у Шаркаўшчынскім раёне.

Сергеенко во время одной из поездок в ОАО «Княж» в 2026 году. Фото: klich.by

Выйшаўшы пасля дакладу кіраўніку, Сяргеенка адсправаздачыўся перад прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ:

— «Прэзідэнта» цікавілі мае асабістыя падыходы да гаспадаркі, якую мне даручылі ўзяць у асабістае куратарства. Я і мае калегі актыўна ўключыліся ў гэтую працу. Не толькі бываючы там, але і аказваючы канкрэтную дапамогу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, адраджэнні земляў, навядзенні элементарнага парадку на землях. Спадзяюся, што цягам двух гадоў мы прынцыпова зменім сітуацыю.

Паказальна, што Лукашэнка і Сяргеенка нават не спрабавалі зрабіць выгляд, што ў сучаснай Беларусі «парламент» адыгрывае якую-небудзь ролю (як і яго «старшыня»). А ў дэмакратычных краінах гэта незалежная галіна ўлады.

Кіраўнік ніжняй «палаты парламента» не сораміцца прызнацца, што занепакоены не прыняццем неабходных для грамадства законаў, а ўсяго толькі адным з сотняў стратных калгасаў.

Андрэй Карась, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲